Налады групы
Налады групы вызначаюць, як выглядае ваша група, хто можа знайсці яе і далучыцца да яе, а таксама якія дзеянні дазволеныя ўдзельнікам групы. Змяняць гэтыя налады могуць толькі адміністратары групы.
На старонцы групы адкрыйце меню дзеянняў і выберыце Рэдагаваць налады групы.

Форма налад падзелена на тры раздзелы:
Профіль групы
Профіль групы змяшчае назву групы, кароткае імя, апісанне, выяву вокладкі і лагатып.
Прыватнасць групы
Прыватнасць групы вызначае, хто можа знайсці групу і чытаць яе змесціва, як людзі далучаюцца да яе, ці паказваецца яна ў каталогу і як сачыць за адкрытай групай.
Дазволы групы
Дазволы групы вызначаюць, якія дзеянні могуць выконваць удзельнікі групы, людзі па-за групай і адміністратары.