Задачы
Выкарыстоўвайце задачы ў тэмах і каментарыях, каб назваць дзеянне, прызначыць яго камусьці, задаць тэрмін выканання і адсочваць, ці выканана яно.
Дадаць задачу
Калі пішаце тэму або каментарый, разгарніце панэль фарматавання і націсніце Спіс задач. Увядзіце дзеянне побач з полем для пазнакі.

Назваць задачу і прызначыць яе чалавеку
Выкарыстоўвайце @згадку ў задачы, каб прызначыць яе камусьці з удзельнікаў групы. Кнопка Дадаць тэрмін выканання з’явіцца, калі задача будзе камусьці прызначана.

Задачы, прызначаныя вам, з’яўляюцца на вашай старонцы Задачы. Адкрыйце Задачы з бакавой панэлі, каб убачыць іх згрупаванымі паводле тэмы або апытання.

Наладзіць напамін
Націсніце Дадаць тэрмін выканання, каб выбраць тэрмін выканання і час, калі Loomio мае адправіць напамін па электроннай пошце тым, каму прызначана задача. У гэтым дыялогавым акне вы таксама можаце выдаліць ужо зададзены тэрмін выканання.

Пазначыць задачу як выкананую

Націсніце поле для пазнакі побач з задачай, каб пазначыць яе як выкананую. Вы можаце зрабіць гэта падчас рэдагавання тэксту, падчас чытання, калі задача прызначана вам, або са старонкі Задачы. Націсніце поле яшчэ раз, каб адкрыць задачу зноў.