Loomio
Tue 17 May 2016 9:40PM

Дзе пачынаецца і скончваецца рэклама нейкіх камерцыйных людзей, праектаў, устаноў... для Фаланстэра?

SE Svet Ermakovich Public Seen by 340

Уявім сітуацыю, калі мы у Фаланстэры дамаўляемся з кімсці (чалавекам з камерцыйнай установы) пра майстар-клас.
У тым выпадку, калі чалавек жадае зрабіць на нас нейкую рэкламу: прэзентаваць сабе, быць пазначаным па рэгаліям і г.д,...
як трэба весці з нашага боку?
Наколькі глыбока мы збіраемся зайсці у рэкламе?
Што гэты чалавек можа прапанаваць нам узамен?

SE

Svet Ermakovich Tue 17 May 2016 9:58PM

Лічу, што так як Фаланстэр падзяляе і прасоўвае некамерцыйныя прынцыпы (самаадукацыі, самаарганізацыі, дэцэнтралізацыі.. адкрытых тэхналогій і г.д.) то па магчымасці трэба мінімізіраваць рэкламу любых каменцыйных праектаў-людзей.

У выпадку вялікага мерапрыемства, накшталт, друпал-злёту, што мы ладзілі у 2011 і 2012 - мы адмыслова шукалі партнёраў. Фармат быў такі, што пры грашовай падтрымцы камерцыйных устаноў - мы ладзім імпрэзу для супольнасці друпал (калі прыходзім да агульных умоваў).
У 2012 мы не згадзіліся з тымі умовамі, што прапанавала кампанія, і адмовіліся і ладзілі імпрэзу за свае сродкі.
Гэта напаразуменне адбылося таму, што у камерцыйнай установы і у нас розныя каштоўнасці. (Нічога новага я не адкрыла, гэта нармальна:)

Цяпер тады пра тое, як я бачу мінімізацыю рэкламы:
- па магчымасці трэба шукаць людзей, якія будуць экспертамі у сваёй справе і у якіх будуць падобныя да нашых каштоўнасці. А значыць, яны будуць мульціпліцыраваць яшчэ больш нашы агульныя каштоўнасці.
- калі вельмі неабходна (інакш не атрымоўваецца) с'акцэнтаваць увагу на рэкламе камерцыйнай установы (і г.д) - трэба пісьмова дамовіцца пра гэта (скласці дарожную мапу, дамову..). У гэтым доке будзе вырашацца колькі раз і дзе мы пазначаем(упамінаем) гэтую камерцыйную установу, і колькі раз і дзе камерцыйная установа упамінае нас. І у гэтым павінна прымаць удзел праўленне Ф.
Важна, каб можна было праверыць тое, пра што мы дамаўляемся у доке (гэта могуць быць ці прэзентацыя, ці публікацыя на саце... ці нешта іншае).

Вядома, што праверыць колькасць вуснай рэкламы нельга.

З боку сябраў Фаланстэра лічу, што варта рабіць акцэнт на нашы каштоўнасці і іх распаўсюд вусна,.. а не на акцэнтраванне, нават вусна, і узгадненне камерцыйнай установы.
(Менавіта гэта можа паказаць толькі час. З цягам часу будзе бачна - хто на чым засярождвае ўвагу.)

MV

Mikhail Volchek Sat 21 May 2016 10:12AM

Прывет,

Дзякуй, што ўзгадала гэту сітуацы. Мая пазіцыя па гэтаму пытанню даволі стаблільная ўжо не адзін год. Гэта кавалак з перапіскі з @alexandra

"Каб закрыць пытанне з рэкламай.

  1. Мы не рэкламім камерцыйныя канторы ў нашых праектах, клубах, ініцыятывах.

Гэта можа здарацца разава, (1) калі нам патрэбны грошы, памяшканнне на
нейкі фэсце або злёце. гэта як правіла вялікае мерапрыемствы (2) мы
сумесна камандай фаланстэра абмяркоўваем умовы супрацы.

  1. Вядома чэл можа сам сябе парэкламіць, калі прыходзіць нешта распавядаць на нашу клубы. Гэта нармальна. Але гэта не функцыя Фаланстэра.

Калі ёсць пытанне або нязгода, пішыце у люмія. Гэта варта будзе
абмеркаваць нашым калектывам, з астатнімі чэламі.
"

Мы канешне выдзяляем буйным шрыфтам гэты маральна-этычны пункт на сайце ён маецца на ўвазе і прыняты у нашых паводзінах, але ёсць дадатковыя пункты, калі іх мець на увазе пытанне мінімізуецца убольшасці выпадках.

  1. Ідэйна мы чотка падзяляем бізнэс і грамадства. Камерцыю і грамадскі інтарэс. Дзесь яны перасякаюцца (напрылкда лекі набываць, або ежу), дзесь не (напрыклад зарабленне грошай для біднеса не зяхўляецца мэтай грамадскай арганізацы, або раскручваць камерцыйны брэнд), а дзесь маюць супрацлеглыя пазіцыі (напрыклад, пабудова свінарніка у цэнтры парка, або прадстаўленне праблемнага пытання як атракцыён і фан). Дык вось Фаланстэр - гэта арганізацыя, якая была і будзе на баку грамадства.

  2. Фармальна згодна статуту мы выхоўваем грамадзянска свядомую моладзь. Калі гэты пункт патрабуе тлумачэння проста. Грамадзянская свядомасць - гэта усведамленне ролі індывіды у прыняцці грамадстка значных рашэнняш, удзел у сацыяльных і палітычным жыцці краіны. Прыняццё адказнасці за тыя рашэнні якія прымаюцца вызначанай народам уладай. Так, гэта мега пафасна гучыць, але менавіта гэта грамадзянская свядомасць моладзі.

Вядома, што пры камунікацыях з іншымі чэламі мы павінны шукаць розныя матыватары (не толькі альтуістычныя памкненні чалавека). Гэта пытанне для дыскусіі, іх варта прагаварыць.

  1. І апошняе, гістарычна складася, што мы, Фаланстэр, этыка-выхаваўчая група, для нас важны каштоўнасці і энергія чалавека. Пабудова супольнасцяў на гэтых каштоўнасцях. таму нашы спосабы узаемадзеяння з іншымі будуць паказваць нашы каштошнасці на справе. Рэкламе камерцыйных праектаў, ініцыятыў ніяк не задумвалася для Фаланстэра.

Дарэчы. Прыклад 2012 года - айцішная карпарацыя хацела зрабіць карпараціўчык замест Друпал-злёта, пасля у 2014 Велкам хацеў прыватызаваць Дапаможнік Раварыста, нават былі прапановы ад былых удзельнікаў Фаланстэра зрабіць офіс на нашай базе для свайго бізнэса. Карацей, мы вызначыліся, дзе наша месца. Так, гістарычна. Вядома гэта няпросты шлях...