Loomio
Wed 7 Jan 2015 7:02AM

Вікілагер для моладзі

MV Mikhail Volchek Public Seen by 121

Прывет, тут паступіла прапанова ад Польскай Вікімедыі цытую:

"Pryvitannie
zjaviłasia u nas ideja zarganizavać wiki-lagier dla biełaruskaj i polskaj moładzi. Jon b shou 8 dzioń, z 29.06 da 6.07. Shukaju patrniora z Biełarusi, jaki dapamoża znajsci udzielnikau z getaj krainy,
Josć shanc, shto Falanster dapamoża znajsci 12 chalaviek uzrostu kala 17-18 god, jakija b u toj chas pryjehali na 4 dni u Polshchu, a pazniej na 4 dni u Grodna, kab vuchycca jak pisać Wikipedyju?"

Што думаеце? Якія пытанні напішам ім?

SE

Svet Ermakovich Wed 7 Jan 2015 8:09AM

Прывет,
гэта яны ж развілі суместную ідэю з Ганкай)
Мне здаецца - гэта было б крута зрабіць.
Максім наш - ужо 1 кандыдат па ўзросту.

Што я магу зрабіць:
- зрабіць запрашэнні польскім оргам ад Фалантэра
- сумаўляцца з настаўніцамі з Беларускіх мястэчак, можа яны каго з моладзі падцянуць.
- і стандартна - малюнкі, артыкулы..
Цікава таксама дапамагаць у працэссе лагера

Пытанні
- хто з іх боку адказвае за візы, збор польскай моладзі, каардынацыю і перамовы з намі?
- як будзе прыдумвацца праграмма?
- ці есць ў іх вопыт арганізацыі лагера?
- лагер на адкрытым паветры з палаткамі, ці у гатэлі з канферэнц заламі?
- польская вікімедыя будзе спонсарам?

TB

Tomasz Bladyniec Wed 7 Jan 2015 12:29PM

Вітаю. Па-першае, гэта пакуль прапанова не ад Вікімедыя Польшча ў цэлым, але мая асабіста. І яна на першапачатковым этапе планавання; я звярнуўся да вас, каб даведацца, ці вы былі б зацікаўленыя дапамагаць і быць партнёрамі арганізатараў. Дасвед у нас ёсць - адным з арганізатараў будзе педагог, які ўжо гадоў 5 арганізуе міжнародныя моладзевыя лагеры, а вось я арганізаваў ужо некалькі беларуска-польскіх мерапрыемстваў. Спадзяемся на фінансаванне з боку Вікімедыя Польшча, але гэта будзе магчыма толькі тады, калі разпрацуем дакладны бюджэт.

Візы, транспарт, месца працы, харчаванне - гэта ўсё зарганізуем мы (значыць польскія арганізатары лагера, не WMPL у цэлым). План мерапрыемства пакуль такі: 8 дзёнь, з чаго 4 у Польшчы і 4 у Беларусі. У Польшчы ёсць такі адмысловы цэнтр для канферэнцыяў пасярэдзіне лесу, блізка беларускай мяжы, на Падляшшы (каля вёскі Gródek). У Беларусі - яшчэ не ведаем, магчыма, што Гродна. Кожны дзень будзе падзелены на два блокі, з якіх адзін - варштаты па тэме Вікімедыяў, другі - актыўны адпачынак, напрыклад экскурсыі, паездкі ў цікавыя мясціны, якія знаходзяцца недалёка, мастацкія актыўнасці. Мы хацелі б, каб былі две друпы - 12 беларусаў і 12 палякаў, узросту каля 17-18 (але калі будзе 16 ці 19, таксама нармальна). Ёсць прапанова, каб удзельнікі прынамці часткова заплацілі за сваю паездку.

Пытанне да вас, ці вы хацелі б дапамагчы ў гэтым мерапрыемстве, а калі так, тады ў якім маштабе; для нас асабліва важна, каб знайсці ўдзельнікаў з Беларусі, але магчымыя розныя формы супрацоўніцтва. Мы маглі б запрасіць ад вас інструктара/ў або разам разпрацаваць план заняткаў.

MV

Mikhail Volchek Wed 7 Jan 2015 12:45PM

Прывет, @tomaszbladyniec

Калі расплануем праграму мерапрыемства, даты правядзення, можна зладзіць набор удзельнікаў:
думаю гэта рэальна сабраць 12 чалавек 16-18 год (як наконт сталейшых?).

Канешне лепей 1,5-2 месяцы выдзеліць пад збор патэнцыйных удзельнікаў, таму што нам трэба будзе вырашыць пытанне з адпавядальнасцю за непаўналетніх для замежнага падарожжа (механіхзм).

Яшчэ ёсць такі момант 16-18 год гэта аўдыторыя звычайна не мае ўласнага заробку, таму таксама варта вызначыцца, што ты маеш на ўвазе пад чатковая аплатай, які гэта памер?

HB

Hanna Baradzina Wed 7 Jan 2015 5:16PM

Усім вітанні!

Ідэя вельмі годная, я цалкам гатовая дапамагаць:
1) калі канчаткова вызначымся, магу падключыцца да абвяшчэння адбору праз беларускія ды польскія каналы, магу дапамагаць у адборы
2) маю досвед правядзення летнікаў у Беларусі ды не толькі + вазіла непаўналетніх за мяжу, з гэтым таксама магу дапамагчы
3) я ў Гродне, так што можна будзе падумаць разам над месцам, якое нам спатрэбіцца. Тэарэтычна ў нас у "Трэцім сектары" http://3sektar.by/ можна будзе праводзіць навучальныя сэсіі, з пражываннем складаней

Наконт унёскаў, згодна з @rizoma, унёсак можа быць, але невялікі

TB

Tomasz Bladyniec Wed 7 Jan 2015 6:34PM

Прапанаваны план лагеру знаходзіцца тут: https://pl.wikimedia.org/wiki/Wikiobóz_2015. Першыя чатыры дні (29.06 - 02.07) прайшлі б у Польшчы, астатнія чатыры (3.07 - 6.07) - у Беларусі. Зялёныя клеткі - воркшопы, у якіх хочам каб удзельнікі атрымоўвалі веды пра Вікімедыя і пісалі свае артыкулы; белыя з падпісам ''rekreacja'' - час, калі можна зарганізаваць для ніх нейкую іншую актыўнасць, напрыклад экскурсыі, мастацкія заняткі, нешто іншае цікавае, актыўнае і разумнае. Наконт заплаты - паводле майго калегі, які мае досвед у арганізацыі падобных мерапрыемстваў, варта увесці невялікую аплату, каб удзельнікі падыходзілі да справы больш сур'ёзна. Але гэта яшчэ будзе абмяркоўваць. Верагодна, спрабуем зрабіць аплату польскіх удзельнікаў каля 70$.

MV

Mikhail Volchek Tue 13 Jan 2015 4:55PM

@tomaszbladyniec прывет,

як бачыш напісанне у Вікіпедыю.
1. Польскія ўдзельнікі пішуць у польскую вікі
2. Беларускія ў беларускую.

Польскія удзельнікі з Беластоцкага рэгіёну або усёй Польшы могуць?

MV

Mikhail Volchek Tue 20 Jan 2015 11:34AM

  • яшчэ тут прачытаў на сайце вікімеды, што падтрымка праектам з лютага па травень прыпыняецца. гэта неяк тычыцца актыўнасцяў патэнцыйнага лагера?
MV

Mikhail Volchek Wed 21 Jan 2015 8:08PM

Прывет,

не ведаю, ці бачылі вы?

@svet @hannabaradzina

https://pl.wikimedia.org/wiki/Wikiob%C3%B3z_2015

Тут ужо адзначана лічба білету для кожнага ўдзельніка - 300 злотых...

варта неяк вырашыць недахоп празрыстасці таксама.

SE

Svet Ermakovich Wed 21 Jan 2015 8:17PM

Толькі зараз бачу.

Томаш, пра лагер ужо вырашана па грошам, плану, ці будзе абмяркоўвацца?

Яшчэ трэба падумаць - колькі арганізатараў патрэбна?
Праграмму, як заняць моладзь? (прпапанавала бы ім штосці зрабіць разам, прыдумаць можа новыя праекты на будучае, пачаць потым рэалізоўваць..)
@tomaszbladyniec