Loomio
Wed 19 Nov 2014 11:30AM

Магчымая супраца з фондам Вяртанне

MV Mikhail Volchek Public Seen by 97

З перапіскі:


falanster.by

Заўважыў вашу абвестку па конкурсу артыкулаў у беларускую Вікіпедыю.
Вельмі добрае пачынанне.

Прадстаўляю агранізацыю Фаланстэр (falanster.by), у наступным годзе мы
плануем шэраг мерапрыемстваў для развіцця вольнага кантэнту на беларускай мове,
з пашырэннем супольнасці беларускага сегмента вікіпедыі, ці цікава вам
супраца у гэтым накірунку?


фонд Вяртанне

Так, нам цікава супрацоўніцтва. Таму можаце да нас звяртацца, калі будуць канкрэтныя прапановы.


falanster.by

Пакуль найбольш сазрэлыя дзве прапановы:

  1. Можам зладзіць наступным разам конкурс сумесна. Мы б маглі
    сканцэнтравацца на працы з супольнасцямі і піяры у іх,
    вы на прызах =)

  2. Мы плануем правядзенне вікі-хакатона + вікі-дня у весну - красавік
    або травень'2015. Можна было б аб'яднасць высілкі
    у гэтай справе.

Калі у вас ёсць нейкія сустрэчныя прапановы, ці сваё бачанне, цікава
паслухаць.


фонд Вяртанне

Мы адкрыты да супрацы. Але пакуль не гатовыя настолькі наперад планаваць.
Праясніце, калі ласка, што маеце на ўвазе пад вікі-хакатонам.


falanster.by

Самыя
1. Скапілася шэраг вікі (тэхнічных) задач, які варта падцягнуць, для
гэтага важна сабраць мацёрых вікіпедыстаў і тэхнарэй. Мо каго падцягнуць
з замежжа.
2. Падчас хакатона можа дзейнічаць майстэрня для пачаткоўцаў, каб
падцягнуць простыя нескладаныя задачы і пазнаёміць людзей.
3. Няма ніякіх дапаможнікаў зараз для пачынаючых...
4. Ёсць яшчэ шэраг каля вікіпедыйных пытанняў (ліцэнзіі, адукацыйны
момант і г.д.) якія дагэтуль не вырашаны.
Гэта калі на першы погляд... там яшчэ тоны ўсяго знойдзецца. =)))

З'явілася некалькі пытанняў па бягучаму конкурсу:
1. Чаму прымаеце артыкулы у вікіпедыю праз пошту, а не наўпрост
карыстальнікі яе дадаюць самі?
2. Таксама цікава чаму абмяжоўваецеся удзелам у конкурсе толькі
раздзелам з афіцыйным правапісам?


фонд Вяртанне

Мы плануем у студзені-лютым правесці сустрэчу з удзельнікамі конкурску (хто выявіць жаданне), каб ім расказаць пра магчымасці Вікіпедыі, паказаць, як дадаваць артыкулы, каб далучыць да працы па выстаўленні атрыманых матэрыялаў па выніках конкурсу. Можна пашырыць кола ўдзельнікаў. Дапаможнік - можна падумаць. Але, здаецца, Вікіпедыя не настолькі складаная.
Чаму мы прымаем артыкулы ў электронным варыянце. Так прасцей вызначыць плён аўтараў. і не ўпэўнены, што кожны, хто напіша артыкул, здолее разабрацца з выстаўленнем яго на сайт. Мы арыентуемся не толькі на прасунутую моладзь, але і на школьнікаў, старэйшае пакаленне - краязнаўцы, напрыклад.
Па правапісе. Ва ўмовах не сказана, што прымаюцца артыкулы толькі сучасным правапісам альбо класічным. Але права арганізатараў выстаўляць свае ўмовы.

Давайце прадумаем мерапрыемствы, якія можам разам правесці. Ад арганізацыі майстар-класаў да выпрацоўкі шляхоў вырашэнне іншых пытанняў.


falanster.by

  1. Як мінімум мы можам зрабіць майстар клас для сустрэчы, што вы плануеце, для канкурсантаў. Як першае пілотнае супрацоўніства.
  2. Па дапаможніку. Як паказаў досвед, камусці лёгка, камусці трэба шэраг сустрэч, каб навучыцца дадаваць артыкул. Таму асветніцкая прадукцыя можа падштурхнуть працэс развіцця беларускіх ведаў.
MV

Mikhail Volchek Fri 5 Dec 2014 12:09PM


фонд Вяртанне

Як мы будзем бачыць колькасць удзельнікаў, мы вызначымся з фарматам майстар-класа. Тады спішымся. І разам арганізуем.
Што да дапаможніка. Напішыце, якія рэсурсы Вам для гэтага патрэбныя.


falanster.by

  1. Па першаму пытанню, добра. Нам бы яшчэ хацелася даведацца, якія артыкулы стануць пераможцамі у конкурсе =)
  2. Па дапаможніку найбольш грошай пацягне друк (каля 800 у.е.) і памяшканне для спрынту (думаю не больш за 200 у.е.), падчас якога будзем рабіць сам дапаможнік.
MV

Mikhail Volchek Sun 21 Dec 2014 3:46PM

Коратка пра сустрэчу з прадстаўніком Фонда:
1. Фонд пацвердзіў гатоўнасць супрацы па праектах звязаных з беларусізацыяй.
2. Па сканчэнню конкурса будзе майстарклас для пачаткоўцаў у Вікі, дзе можа спатрэбіцца наша дапамога.

DI

Diana Ivanova Sun 21 Dec 2014 4:05PM

Добра, чакаем.